ПРА ВЯСНУ І РЭВОЛЮЦЫЮ
Гэта вы, мне здаецца, нядаўна сказалі?
Ці то ваша суседка, з паднятым брывом?
Адным словам, я чуў кагадзе ў гэтай залі, што вясна не прыносіць ні дум, ні трывог.
Я лічыў-бы за жарт гэтай прыкрасці выраз, каб напоперак думкам і волі самой аж спадыспаду дзён у вялізманы вобраз не вырас дзень маленства майго і вясновых самот.