Гэта старонка не была вычытаная
Бо зноў на заводах Варшавы,
на роўных пазнанскіх палях,
на вуліцах роднае Млавы
бізун і прымус загуляў.
У глыб баявога падполля
адходзіць атрад змагароў,
і ты,
малады комсамолец,
вядзеш сваіх юных сяброў.
І ты,
сакратар комсамола,
чатыры вясны і зімы
праходзіш суровую школу
у сценах варшаўскай турмы.
Вось так у змаганні нязменна
ты рос змагаром з хлапчука
і з важным цяпер даручэннем
ідзеш ад самога ЦК.
Відаць,
што сягоння дзесьці
у цёмных закутках хат
чакаюць цябе
і дзейсных
наказаў тваіх і парад.
Чакаюць узрыўных,
як міны,
тваіх большэвіцкіх слоў…