Гэта старонка не была вычытаная
І ты,
мой таварыш,
няспынна
мінаеш сяло за сялом,
Я знаю —
ніякая сіла
не верне цябе назад.
Прайдзі-ж над глыбокай магілай,
як вецер над строем прысад,
як віхар праходзіць над морам,
як птушкі ідуць над вадой,
як рэкі абходзяць горы —
міні свой смяротны дол.
Напэўна, праведаў вораг,
згадаў па тваёй хадзе,
ў які ты імкнешся горад,
якою дарогай ідзеш,
якія агні паўстання
нявольнікам працы нясеш.
І вось ля мястэчка Влохі
рыхтуюць табе засад.
Спяшайся!
Стаміліся ногі?
Наважыў вярнуцца назад?
Цяпер раздумлёўваць па часе
І позна гадаць цяпер.
Няхай наша сіла класа
праз смерць правядзе цябе.