За сінім морам,
за гарамі,
прыслухайся,
таварыш мой,
у цесных долах Гвадарамы
каторы дзень не моўкне бой.
Няспынна,
цеснаю сцяною
мяцежнікі ідуць да гор;
шахцёры мужнасці адною
трымаюць іх круты напор.
Няма гармат,
няма патронаў,
няма ні хлеба,
ні вады…
А па далінах,
па адхонах
шумяць крыніцы і сады.
Там гаспадарыць стан варожы,
там генералы і паны…
— У бой, сябры,
мы пераможам,
не будуць панаваць яны!
|