Гэта старонка не была вычытаная
І вось —
пакінуты акопы…
Узняўшы грозныя штыкі,
па камяністых вузкіх тропах
у наступ рушылі палкі.
Яны ідуць…
і поплеч з імі,
пад кулямётны гром і свіст,
за волю братняе радзімы
ідзе нямецкі комуніст.
Шырокаплечы,
ясны,
строгі,
ен першы развінае рух.
І раптам…
ацяжэлі ногі,
вінтоўка выпадае з рук.
Над ім схіляецца таварыш,
у вочы з ласкаю глядзіць.
а на яго знямелым твары
ужо смяротны цень дрыжыць.
І ціхім голасам глыбокім
ен просіць блізкім перадаць:
— Скажы маім…
братам далёкім,
за што ішоў я паміраць.