Гэта старонка не была вычытаная
— Выгнаннік роднае краіны,
я згінуў у чужых гарах,
каб над Германскаю раўнінай
запалымнеў чырвоны сцяг.
— Скажы…
я не баяўся смерці…
Ён слоў сваіх не даказаў,
і з імем Тэльмана у сэрцы
на скалы цвёрдыя улаў.
— Мы скажам! —
рэха над гарамі, —
мы скажам ім тады,
калі
з тваімі роднымі братамі
паўстанем вызваляць Берлін.
Мы скажам блізкай перамогай
над зграяй цёмных махляроў, —
непераможнаю дарогай
ідуць мільёны змагароў!
Мы скажам ім
пра гэта ўзвышша,
пра твой пакінуты акоп,
і смерць тваю браты запішуць,
як смертны бой за Перакоп.
1936 г.
|}