Гэта старонка не была вычытаная
А калі ад ран нязмерных
Над акопам упаду,
Я памру, як бацька верны,
Але з ганьбай не прыду.
Ходзяць зоры небам сінім,
А дарожанька бяжыць…
Выпраўляе нас краіна
У чырвоны полк служыць:
— Будзь адважны і харобры,
Рэволюцыі салдат,
І з няславаю нядобрай
Не варочайся назад!
Ходзяць зоры над нізінай…
Сын радзіме адказаў:
— За жыццё тваё, краіна,
Не ступлю ў баях назад.
А калі ад ран нязмерных
Над акопам упаду,
Я памру салдатам верным,
Але з ганьбай не прыду.
1937 г.
|}