Гэта старонка не была вычытаная
Гэта радасць льецца лавай
У пакоі сельсовета,
І ўсміхаюцца ласкава
Вочы Сталіна з партрэта.
Зараз ён устане, здэцца,
Дапаможа
і навучыць…
і ў тваім маленькім сэрцы
Абуджаецца рашучасць.
Ты гаворыш вельмі мала:
— Пад чырвоным стаўшы сцягам,
Я, шчаслівая, трымала
Перад Сталіным прысягу.
Паклялася смертнай клятвай —
Дзень і ноч руплівай працай
За дзве тысячы на трактар,
Як за гонар свой, змагацца.
Словы гэтай клятвы думнай
Да нямоты ўсіх здзівілі:
Дзе-ж ёй, беднай лёгкадумнай
Адшукаць на гэта сілы?!
І заўвагай недарэчнай
Хтосьці сэрца крыўдна коле,
Што і Сталіна, бясспрэчна,
Ты не бачыла ніколі.