гэта замацоўвала старыя культурныя асновы і ў той жа час было адным з элемэнтаў у працэсе разьвіваючагася руху беларускае нацыянальнасьці. Эканамічнае збліжэньне з Эўропаю й збудаваньне гарадоў камунальнага тыпу было так сама значным складаным элемэнтам у працэсе фарміроўкі беларускай культуры. Дзякуючы гэтаму, агульны інтэлектуальны пад’ём, пачаўшыся ў эпоху Адраджэньня, адбіўся і ў Беларусі, у якой «крыніцаю забіла жыцьцё, шла дзівосна пераплятаючыся гарачая рэлігійная, нацыянальная й клясавая барацьба, арганізоўваліся братствы, якія былі падкрэпаю беларускае народнасьці, закладаліся друкарні, адчыняліся школы з шырокай па тым часам праграмаю, зьяўляліся вышэйшыя навуковыя ўстановы». Гэткім быў першы пад'ём беларускага нацыянальна-культурнага руху, як адбітак агульна-эўрапейскага духоўнага руху ў эпоху Адраджэньня. «Залаты век» у гісторыі беларускай культуры зьмяніўся перыадам упадку, што ў значнай меры было зьвязана з зьнішчэньнем «у дзяржаўным абароце в. к. літоўскага карыстаньня беларускай моваю і заменаю гэтай апошняй польскаю». К пачатку XVII в. гісторыя беларускага нацыянальнага жыцьця адзначылася зусім выразна». Вышэйшы і сярэдні клясы беларускага дваранства вельмі хутка згубілі сваю сувязь з беларускай нацыянальнасьцю. Часткаю, тое самае адбывалася сярод дробкай шляхты й гарадзкога мяшчанства. «Беларускі народ прыгнечаны крапасным правам, ня толькі ня мог разьвіваць далей сваю культуру, але ня меў магчымасьці нават проста сберагчы ўжо раней здабытае. Толькі аснаўныя першапачатковыя элемэнты культуры (як мова, абычаі) затрымаў ён за сабою, а рэшта, зьяўляючая сабою так званую «сьмятанку», яго папярэдняга разьвіцьця было асіміліравана, сабрана ў сябе польскаю культураю, і з тых часоў зьяўляецца пад польскаю этыкеткаю, будучы істотна беларускім. Адзнакаю гэткага духоўнага зьбядненьня беларускага народу, па думцы М. Багдановіча, трэба прызнаць амаль што поўнае зьнішчэньне кніжак на беларускай мове». Але потым у XIII — XIV[1] вв. рукапісная беларуская літаратура атрымалі значнае разьвіцьцё, хоць большаю часткаю яна мела выключна практычны характар. Уніяцкае духавенства гаворучы прамовы ў беларускай мове, выдаючы царкоўныя песнапеньні і г. д., часткаю падтрымлівала беларускую культуру.
Разам з тым у беларускай тагачаснай славеснасьці зьявілася нямала твораў юмарыстычнага характару таксама часткаю быўшых знакам жыцьцёвасьці беларускай культуры.
Трэці перыад у гісторыі беларускай культуры з моманту далучэньня Беларусі да Расіі. Аўтар лічыць, што спачатку гэтае далучэньне не зрабіла выразных перамен у жыцьці беларускага краю. Нівэліроўка яго, падгонка яго пад агульна расейскі ранжыр выразна пачалася толькі з саракавых гадоў з адменаю дзейнасьці Літоўскага статуту, забарону прамоваў у беларускай мове, забарону друку кніжак на беларускай мове, канфіскацыі раней надрукаваных. З гэтага моманту адчыняецца новая глава ў гісторыі беларускай культуры. К гэтаму часу і самы воблік краіны ў значнай мэры зьмяніўся. З арганізацыяй Віленскага Унівэрсытэту цесна зьвязана распаўсюджаньне сярод пачуўшай выкрысталізоўвацца інтэлігенцыі радыкальных палітычных ідэй і рамантычнай літаратуры, ставіўшай высока народную казку, песьню, легенду й наогул выяўляўшай шчырую сымпатыю да народных масаў. Гэты рамантызм палажыў пачатак этнаграфічнай літаратуры, насіўшай мясцовы, краёвы колер. Уся гэтая краёвая літаратура была польскаю па пераважнасьці. Сярод гэтай мясцовай літаратуры першае месца займае Міцкевіч з сваім «Панам Тадэушам». Прыкладам гэткай краёвай літаратуры яўлялася апісаньне Беларусі, беларускае прыроды, беларускага сялянства й дробнай шляхты, і яе штодзённага жыцьця й абычаеў. У гэтыя апісаньні ня рэдка трапілі творы беларускае народнае творчасьці, спатыкалася й беларуская разгаворная слова. Ня дзіўна, што гэткага роду літаратурныя дзеячы што колечы пісалі
- ↑ Магчыма, маюцца на ўвазе XVIII-XIX стагоддзі