Перад намі адчыняецца новы сьвет розных рэчаў і зьяваў. Прагавіта ўспрыймаемо ўсе праявы жыцьця;усё нас дзівіць і цікавіць, усё мы хочамо ведаць; мы ўважліва ўзіраемся на жыцьцё і дзейнасьць нашых бацькоў і вучыцялёў. Пазнаем іх звычаі і абычаі, іх досьвед, іх жыцьцёвую мудрасьць, пазнаем іх радасьці і гора - цярпеньні, іх лад і склад жыцьця, - іх жыцьцёвы стыль, мы навучаемся адрозьніваць прыгожае ад брыдкога, ведаць дабро і зло - тое, што нам прыемнае, карыснае ў жыцьці, і тое, што няпрыемнае, шкоднае, што перашкаджае ў нашай дзейнасьці.
Жыцьцёвы стыль (культурны профіль) таго асяродзьдзя ў якім мы радзіліся, узрасьлі, - гэта ёсьць і наш жыцьцёвы стыль, гэта ёсьць нашае "я".
Мы любім, што навучаемся любіць у дзяцінстве, і ненавідзім, што зьневажае нашы пачуцьці.
Мы любім нашу мову,-нашыя песьні, казкі, звычаі, наш лад і склад жыцьця, жыцьцёвы стыль, бо гэта мы, гэта нашае я. І ўсё, што зьневажае, што паганіць нашае я, мы ненавідзім, пагарджаем.
Любоў і ненавісьць зьяўляюцца галоўнымі чыньнікамі паступоўваньня ў дні нашай моладасьці.
Мы дасягаем сталага веку, набываем значны досьвед з свайго асабістага жыцьця, значна пашыраецца кола нашага веданьня, мы пазнаем-шырокі сьвет, ня толькі нашую родную вёску, мястэчка, ці места, - пазнаем наш край, - нівы , лясы, сенажаці, рэчкі й вазёры; пазнаем яго мінуўшчыну — тыя зьмены, якія адбыліся ў цягу стагодзьдзяў пад уплывам прыроды і рукі чалавека. Сустракаемся з людзьмі, якіх ніколі ў сваім жыцьці ня бачылі, але якія аднолькава з намі гавораць, аднолькавыя песьні пяюць, што тыя самыя-ж у іх звычаі, той самы лад і склад жыцьця. Яны таксама любяць і ненавідзяць, як і мы. Узьнікае ўражаньне, што гэтыя людзі- нашыя людзі, нібы-то блізкая радня. Паміж намі ўстанаўляюцца сяброўскія суадносіны, адчуваемо ўзаемную сымпатыю і спогад. Асабліва яскрава гэта выяўляецца, калі мы апынаемся у незнаёмым для нас асяродзьдзі, дзе іншая мова, песьні, звычаі дзе іншы тэмп і характар жыцьця.
З досьведу мы навучаемся ведаць, што ўзаемная падобнасьць між людзмі выклікае пачуцьце свойскасьці і ўзаемнае справядлівасьці; і наадварот, узаемная адрознасьць выклікае пачуцьцё адчужасьці, узаемнае падазронасьці і варожасьці. Таму узьнікаюць і азначэньні: свой і чужы. Гэтыя азначэньні — свой і чужы — ужываюцца ня толькі ў адношаньні да людзей, якіх пазнаем пры спатканьні, але і ў адношаньні да нашых продкаў, да гістарычнае мінуўшчыны; таксама і у адношаньні да прыроднага краявіду.
Пасваячанасьць або адчужанасьць вызначаюць шляхі і спосабы міжлюдзкіх узаемаадносін - да сябе, ці - то ад сябе. Людзі, якія маюць пачуцьцё сваяцтва, выступаюць у адношаньні да іншых людзей узгоднена, аднэй грамадою