ляецца канкрэтным выяўленьнем жыцьцёвай зацікаўленасьці народнага арганізму. Толькі той народ можна ўважаць за нацыю, які ўжо мае, або імкнецца мець, сваю дзяржаву. Народ, які яшчэ ня мае жаданьняў мець сваю дзяржаўную арганізацыю, ня ёсьць нацыяй.
Сьведамасьць патрэбнасьці ў стварэньні самастойнае дзяржавы, як і кожны стан сьведамасьці індывідуўму або каляктыву, выяўляецца ў дзейнасьці, дзяржаўныя нацыі імкнуцца ўтрымаць і замацаваць самастойную дзяржаву, а нацыі недзяржаўныя - стварыць сваю самастойную дзяржаву. Розьніца палягае ня ў большай ці меншай нацыянальнай сьведамасьці, а ў арганізаванасьці і тэхнічнай магчымасьці рэалізацыі аднае і тае—ж самай мэты — мець самастойную дзяржаву.
З гэтага ясна, што ня гэтулькі сапраўднасьць, як уява зьяўляецца рухаючая сілаю нацыянальна-вызвальных рухаў, уява аб вольнай і самастойнай дзяржаве. Бязумоўна нашае ўяўленьне ўзьнікае з рэальнасьці, сапраўднасьці. І чым цямнейшай ёсьць гэтая сапраўднасьць, тым сьвятлейшыя, прамянісьцейшыя нашыя ўявы-імкненьні!
* * *
І так: што пазнаем, калі вывучаем нацыю?
Мы пазнаем вельмі складаную сувязь міждюдзкіх узаемаадносін - ад сябе і да сябе; пазнаем арганізацыю і самаарганізацыю народу, або, інакш кажучы, — пазнаем сацыятэхніку.
Дзеля гэтага, хто хоча ведаць што ёсьць нацыя, павінен навучыцца спасьцерагаць праявы жыцьця акружаючага нас асяродзьдзя, у першую чаргу, — навучыцца бачыць тыя ценькія сацыяльна-псыхічныя ніці, якія зьвязваюць народ у адно суцэльна-арганізаванае грамадзянства - суспольства.
Ня ў імглістым узвышшы фантастычных лятуценьняў трэба шукаць нацыю, а ў рэальных міжлюдзкіх узаемаадносінах — у арганізацыі і самаарганізацыі народнага каляктыву!
Т.Г.