№ 1.
Вільня, 1 сенцября 1906 г.
Год I.
Наша Доля
першая белоруская газэта для вёсковаго и местоваго рабочаго народу.
ВЫХОДЗИЦЬ РАЗ У ТЫДЗЕНЬ РУСКИМИ И ПОЛЬСКИМИ ЛИТЕРАМИ.
Адрэс рэдакции и администрации: Вильня, Виленская вулица 32.
Цана: з перасылкаю и дастаукаю да хаты: на 1 год — 3 руб., на 6 месяцоў — 1 руб. 50 кап., на 3 мес. — 75 кап., на 1 мес. — 25 кап. Без дастауки и перасылки: на 1 год — 2 р. 40 к., на 6 мес. — 1 р. 20 к., на, 3 мес. — 60 кап., на 1 мес. — 20. кап. За границою: на 1 год — 4 руб., на 6 мес. — 2 р., на 3 мес. — 1 руб. Перамена адрэсу — 20 кап. |
АБЪЯУЛЕННЯ прыймаюцця на паследняй страницы 20 кап. за липейку пэтиту: Рукапісы и карэспандэнции, присыланыя у Рэдакцию, мусяць быць чытэльна написаны з фамильею и адрэсомъ таго, хто яе присылае. Адрэсъ тольки для ведама Рэдакции. |
Наш палетак. Наш палетак памиж межау, Мацей Крапиука. |
Да чытацелёу.
Прачхнуўся з цяжкаго сну народ, падняуся як рэка на вясну за вяликае дзело свабоды и лепшае доли. Тольки з пад стрэхи цёмное хаты мужыка беларуса як дауней, як сотні гадоу таму назад веець холадом магильнаго сну. Там нядоля, цямнота и голад, яго прадауные вороги, звили бабе крэпкое гняздо, разраслися, распладзилися. Бывали таки и гэтакіе минуты у гисторыи апошних гадоу, што прасыпауся и беларус.
Галодны и ціомны, будзіўся ён з цяжкаго сну и дзивавауся, и слухау як з далёкаго свету з усих старон ляцели да яго развалиушаеся хаты радосные весьці, аб зямли, аб сва-