Ельскі аперэдзіў Фр. Богушэвіча, ён у нас заняў бы тое мейсцэ, якое займае Марцінкевіч, — значыць, першаго будзіцеля грамадзянскай павіннасьці. — Марцінкевіч — чэлавек добрадушны, і яго мужычкі добрадушные. Марцінкевіч добры пан — дбае аб сваіх людзей і пасьля сябе пакідае добрую памяць. Працуе над асьветай і дае нам перэклады. — Такіе людзі, як Марцінкевіч, прыносяць карыць насамперэд сваей службе, суседзям, а пасьля цэламу грамадзянству.
Творы Марцінкевіча без спрэчкі для нас беларусоў маюць вялікае значэньне: яны былі тымі „першымі ластоўкамі“, каторые палажылі фундамэнт для далейшай працы над прабуджэньнем „вясны" ў нашым народзе. І цяпер — у двадцаціпяцілетнюю гадаўшчыну сьмерці нашаго песьняра-грамадзяніна Вінцука Дунін-Марцінкевіча — мы памяці яго складаем належную чэсць, бо бачым, што праца яго была карыснай і плоднай для прабуджэньня беларускаго народу. — Сьпі, наш бацько, спакойне, а мы заўсёды памянём Цябе добрым словам!
А. Бульба.
В. Марцінкевіч у практычным жыцьці.
Навука такіх „вучыцелёў чэлавечэства“, каторые кажуць: „ты жыві, як я вучу, а не як жыву“, ня можа быць трывалай і ў жыцьцёвай практыцы умацавацца ня можэ. Народу трэба пратаптаных сьцежэк, а не намалеваных на паперы; таптаць жэ іх у нас, калі нават і ёсьць змога, часта нехват ахвоты, а ешчэ часьцей — адвагі.
Бадай, не ахвоты, а адвагі не хапіло і ў нашаго бацькі беларускай літаратурнай мовы — нябошчыка Дуніна-Марцінкевіча.
У 1877—8 гадох давялося мне жыць пад стрэхой песьняра: дачка яго вучыла невялічкую грамадку дзяцей. Учылі нас там па расейску, па польску, па французку, вучылі розных навук, але ані гісторыі Беларусі, ані нават беларускай мовы мы ня чулі…
Мó гэтаго нашы бацькі не вымагалі, мó нават не хацелі, але ўсё-ж такі ў дзіцячай памяці (а былі паміж нас і ладные падросткі), як на мяккім воску, песьняр беларускі павінен быў сваю печатку выціснуць. Марцінкевіч гэтаго не зрабіў. Мы нават яго твороў ня ўмелі. Калі-ж, бывало, прыежджалі суседзі-госьці, то чулі мы, як толькі зрэдка перакідываліся яны з гаспадаром, бытцам жартам, беларускімі слоўцамі, як гэта і цяпер вядзецца паміж дробных памешчыкоў (да каторых прыналежаў і Марцінкевіч), калі хочуць паказаць сваю дружбу, сваё, „запанбрацтва“. Умеў нябошчык заахвочычаць нас да навукі, умеў строіць жарты, быў для нас вельмі добрым; любілі і шанавалі яго акалічные селяне і суседзі, але с пісаньнем сваім, з думкамі сваімі — ад усіх