Наша сялянства, яго прыяцелі й ворагі
ў літаратурным адбіцьці
(Рысы народніцтва на беларускай глебе ў творчасьці Сыракомлі)
Маючы на ўвазе паказаць рысы народніцкага сьветапогляду ў творчасьці Кандратовіча Сыракомлі, можна было-б, як гэта цяпер робіць большасьць дасьледцаў грамадзкага жыцьця, выявіць супярэчнасьць паміж народніцкім дуалізмам і марксыцкім монізмам;
Але ня гэта зьяўляецца нашаю мэтаю.
Мы хочам даведацца, наколькі сьветапогляд Сыракомлі блізкі да народніцтва. Дзеля гэтага мы павінны мець на ўвазе галоўныя падставы ідэолёгіі народніцтва.
Перш за ўсё — што такое „народ?“
Гэта ня тое самае, што нацыя, бо ў яе склад уваходзяць, напрыклад, усе беларусы, а народнікі адрозьніваюць „народную“ частку жыхарства ад „ненароднай“.
Гэта таксама не зьяўляецца й клясаю ў соцыолёгічным сэнсе, бо кляса — група з аднолькаваю рольлю ў вытворчасьці, а тут мы гэта не заўсёды бачым.
Дакладней за ўсё „народ“ (паводле народніцкае ідэолёгіі) можна прыраўнаваць да аднаго стану — да стану сялянскага.
Але сялянства, знаходзячыся ў розных экономічных умовах, ня мае адзінства, суцэльнасьці, ніякае супольнасьці інтарэсаў і мэт ад таго часу, як ня існуе прыгону.
Вясковыя заможнікі ды бедната — вось два варожыя групаваньні ў адным і тым самым „народзе“.
Літаратура як навуковая, таксама й мастацкая даўно заўважыла гэты факт, бо ён відавочны, але пісьменьнікі-народнікі не заўсёды бачаць яго вынікі, ня часта адзначаюць бязумоўную супярэчнасьць інтарэсаў дзьвёх сялянскіх кляс. Народнік, на падставе свайго дуалістычнага сьветапогляду, поруч з эко-