Старонка:На Заходнім фронце без перамен (1931).pdf/126

Гэта старонка не была вычытаная

Я правяраю гэта яшчэ раз пры дапамозе свайго шлему, які я трохі прыпаднімаю, каб вызначыць узровень агню. Амаль у той-жа момант куля выбівае яго з маёй рукі. Такім чынам агонь накіраваны нізка, амаль што на ўзроўні зямлі. Я знаходжуся ня так далёка ад ворагавых позыцый, каб мне пашанцавала праскочыць незаўважаным.

Робіцца ўсё відней і відней. Я чакаю, дрыжучы ад нецярплівасьці, атакі з нашага боку. Мае рукі зьбялелі ў суставах: так моцна я іх сьціскаю, да таго я малю, каб агонь спыніўся, каб прыйшлі мае сябры…

Хвіліна цягнецца за хвілінай. Я не адважваюся больш глядзець на цьмяную фігуру ў варонцы. Напружна я гляджу паўз яе і чакаю, і чакаю. Кулі з сіпеньнем лятуць паўз варонкі, ствараючы суцэльную сталёвую сетку, агонь ня спыняецца, ня спыняецца…

Тут я заўважваю сваю акрываўленую руку і мяне раптам пачынае ванітаваць. Я бяру камяк зямлі і тру ім скуру. Рука робіцца бруднай — так, прынамсі, хоць ня бачна крыві.

Агонь ня меншае. Ён аднолькава моцны з абодвух бакоў. Нашы, напэўна, лічуць мяне даўно загінуўшым.

Настаў сьветлы, шэры, раньні дзень. Хрыпеньне ўсё яшчэ ня спынілася. Я заціскаю вушы, але хутка аднімаю пальцы, бо інакш я не пачую нічога іншага.

Фігура насупраць мяне шаволіцца. Я ўздрыгваю і міжвольна гляджу ў той бок. Цяпер мае вочы нібы прыгвожджаны да яе. Побач мяне ляжыць чалавек з невялічкімі вусікамі, галава адкінута ўбок. Адна рука напалову сагнутая, на яе бясьсільна абаперлася галава. Другая рука ляжыць на грудзях, яна ў крыві.

«Ен мёртвы, — кажу я сам да сябе, — ён павінен быць мёртвым, ён больш нічога не адчувае; тое, што там хрыпіць, гэта толькі цела».

Аднак галава наважваецца ўзьняцца, стогны на момант робяцца галасьней, пасьля лоб зноў апушчаецца на руку. Чалавек ня мёртвы, ён памірае, але ён ня мёртвы. Я падсоўваюся да яго, спыняюся, зноў падсоўваюся крыху бліжэй, ’шчэ, ’шчэ… Жудасны шлях на тры мэтры, доўгі, страшэнны шлях! Нарэшце я ля яго.

Вось ён адкрыў вочы. Ён, напэўна, пачуў мяне і глядзіць на мяне з выразам шалёнага жаху. Цела ляжыць нярухома, але ў вачох такое надзвычайнае жаданьне бегчы, што ’шчэ на момант здаецца нібы ў ім хопіць моцы, каб пацягнуць за сабой усё яго цела, панесьці яго на сотні кілёмэтраў адсюль адным скокам. Цела нярухомае, цяпер