з шматлікіх герояў, якія імкнуцца ў сваім сьпісе як мага больш пастаўляць гэтых «з. в.», «з. з. в.»[1].
Ёсьць шмат гэткіх анэкдотаў і ў большасьці з іх гучыць яшчэ большая горкасьць. У іх няма нічога хлусьлівага, яны шчырыя і называюць рэчы іх іменем; вайсковая служба поўна падману, несправядлівасьці і подласьці.
Хіба не трагічна тое, што, ня гледзячы ні на што, полк за палком ідуць у бой, які з кожным днём робіцца ўсё больш безнадзейным, і што нават у лініі, якая адступае і радзее, вядзецца атака за атакай?
Танкі, з якіх спачатку кпілі, ператварыліся ў грозную зброю. Аблямаваныя броняй, разгарнуўшыся ў доўгі шэраг, яны коцяцца на нас і лепш за ўсё астатняе ўвасабляюць жах вайны.
Гармат, якія пасыпаюць нас гураганным агнём, мы ня бачым; шэрагі ворага, што наступаюць на нас, складаюцца з такіх самых людзей як і мы, але гэтыя танкі — машыны. Іх ланцужныя істужкі рухаюцца бясконца, як сама вайна, яны нясуць з сабой зьнішчэньне, і калі яны спакойна апушчаюцца ў варонку і зноў вылазяць з яе, як флётылія броняцягнікоў, равучых, здрыгваючых дым броняцягнікоў, або стада сталёвай жывёлы, якая бязупынна пасоўваецца, мы робімся маленькімі перад імі ў сваёй тонкай скуры, перад іх колёсальнай магутнасьцю нашы рукі робяцца саломінкамі, і нашы ручныя гранаты запалкамі.
Гранаты, задушлівыя газы і эскадрыльлі танкаў — разаніна, зьнішчэньне, сьмерць.
Крываўка, грып, тыфус, задуха, згараньне, сьмерць.
Акопы, лазарэт, брацкія магілы — іншага выйсьця няма.
У часе атакі гіне наш ротны камандзір Бэртынк. Ён быў адным з тых фронтавых офіцэраў, якія пры ўсякай небясьпецы бываюць паперадзі. Два гады ён быў з намі і ніводнага разу ня быў паранены, павінна-ж было нарэшце што-небудзь з ім здарыцца. Мы сядзімо ў яміне, акружаныя ворагам. Да чаду ад пораху дамешваецца і смурод нафты і газы. Мы выкрываем двух салдат з варожага боку з прыладай да кіданьня агню. Адзін нясе на сьпіне бак, у другога ў руках кішка, з якой хлышча агонь. Калі яны дойдуць так блізка, што
- ↑ Зусім здатны ваяваць.