полкай „Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ“ над павялічэньнем беларускага кніжнага багацьця працуюць ешчэ: ў Мінску — суполка „Мінчук“, у Вільні — „Наша Хата“ і выдавецтва „Полачанін“ і „А. Грыневіч“. За пяць гадоў яны разам надрукавалі каля 200.000 экзэмляраў кніжэк усякаго ґатунку: ёсць тут і літэратурные творы, і школьные кніжкі, і практычные, і гаспадарскіе, а нават і гісторычные. Як мы палічылі, ў год ідзе да народу каля 25.000 экзэмпляроў уселякіх выданьнёў. Дзе-не-дзе закладаюцца беларускіе бібліотэчкі, школы з навукай па беларуску (неоффіціальные). Аткрыўся нават і вучыцельскі журнал (у расейскай мове) — „Бѣлорусскій Учитель“, але на другім нумэры скончыў сваё жыцьцё.
У 1910 і 1911 гаду беларускі національны рух далей раззрастаецца і ў шыр, і ў глыбь. Гэтые гады прынясьлі с сабой нараджэньне беларускага народнага тэатру, народных хораў. У Вільні, Гродні, Слуцку, Капылі, Полацку, Дзісне, Давід-Гарадку, Пецярбурзі, Варшаві і т. д. пазакладаліся драматычные гурткі і хоры, каторые робяць публічные вечарынкі, ставяць п’есы ў беларускай мове, пяюць народные песьні, скачуць танцы беларускіе. У тым жэ часі бачым зачаткі беларускай драматычнай літаратуры — орыгінальнай і перэкладзенай с чужых моў. Збіраюцца, апрацовываюцца і выдаюцца песьні беларускаго народу, а іх мотывы служаць тэмамі для вялікіх музыкальных твораў пакуль-што йшчэ чужых композытораў.
У апошнім, 1911 гаду справа тэатру становіцца ўжо на мацнейшы ґрунт. З вясны ў Вільні аткрыўся беларускі клюб пад названьнем „Беларускі Музыкально-Драматычны Кружок“, которы і працуе над развіцьцем беларускаго тэатру, песьні, музыкі, танцу. Поруч з гэтым залажыўся аб’ездны тэатр пад загадам Ігната Буйніцкаго, которы ў летку аб’ехаў каля 15 мястэчак у Віленскай, Мінскай і Вітэбскай губэрні, падымаючы скрозь беларускі дух, будзячы національную сьведомасць.
Мы многа тутака сказалі аб рабоці над развіцьцем <span title="національнай душы">на-