Гэта старонка была вычытаная
бачым; рэшту зробіць само жыцьцё: гляньце, як будзіцца національная сьведомасць у беларускай вучашчэйся моладзі, як жаданьне працаваць для свайго, дагэтуль усімі забытага народу, падыймаецца ў душы гэтых будучых дахтароў, юрыстаў, інжэнераў, пэдаґоґаў, грамадзкіх працаўнікоў. Мы верым, што наша маладая народная інтэліґенція споўніць назначэную ёй гісторыей высока-культурную мэту, і беларускі народ, каторы ўжо „свой голас даў“, паложыць і сваю частку у агульналюдзкую культурную скарбніцу, павялічыць хоць крыху усесьветнае культурнае багацьце.
Антон Новіна.
У лістападзі 1911 г. — Вільня.