Хрыпла гудок прагучэў, Сэрца скранулася, стала. Ў цэмры асеньніх начэй Сьпяць златазвоныя далі.
Месяц прылёг на блакіт, Далі агнём атруціў, Хораша быць ля ракі, Хораша пець у жыцьці.
Хораша ўспомніць праз сон Тайную цень тапалёў, Чорнай дзявочай касой Ноч загубіць на палёх.
Хрыпла гудок прагучэў, Мірна схіліліся нівы. Ў цемры асеньніх начэй Жыць маладым і шчасьлівым!