Песьняй звонкай
Ў вачох неба сьнежнага
Усьміхнуўся кастрычнік-юнак, ―
Аб тых днёх,
Днёх паўстаньня мяцежнага
Не забыцца ніколі нам.
Помню,
Помню ў палёх цёмна-зраненых
Не адзін праклінаў
Горкі лёс,
Калі ў сініх палёх,
Над курганамі
Завывалі гарматы да сьлёз.
Так было…
Завіруха нястрымная, —
Рэкі буйнай крыві,
Мора сьлёз,
Віхрамётных пажараў уздымы,
Але ўсё наш народ гэта зьнёс.
|