О, выходзь маладняцкая раць
На прасторах маёўку спраўляць.
Наша сонца сягоньня гарыць
Цьветам яркім румянай зары.
На прасторах зялёных палёў
Ўсё цьвіце — расьцьвітае, жыве,
Ўсюды радасьць і звон галасоў,
Ўсіх прывольле сягоньня заве.
А яшчэ так нядаўна, учора
Тут лілася рабочая кроў
І стагнаў пад ударамі горад,
І стагналі прасторы дуброў.
О, цяпер, мы цяпер не забудзем,
Не забудзем аб тым, што было, —
Хай абнімуцца новыя людзі
І абнімецца горад з сялом.
|