Старонка:На залатым пакосе (1927).pdf/33

Гэта старонка была вычытаная

ЗА ШТО?

Памяці Сако і Ванцэці

Я бачу іх прыдушаных і зьбітых,
Я бачу іх у роспачы глухой.
Ня ім насіць імя пустых бандытаў,
А з сэрцам чэсным, вольным і адкрытым
Ісьці да лепшых новых берагоў.

І чым на сьвеце можна апаганіць,
Чым толькі можна ў сьвеце асьмяяць,
Паны ў сваім залочаным тумане
Пусьцілі байкі аб сьмяротнай ране
І што забойцы іншага няма.

І вось цяпер на электрычным крэсьле,
Яны, як каты згінулі навек,
Паны сьмяюцца пры сьмяротных весьцях,
Ім нашых дум ўстрывожаных ня песьціць,
Для іх капейка просты чалавек!