Старонка:На залатым пакосе (1927).pdf/36

Гэта старонка не была вычытаная

ЖАДАНЬНЕ

Адыходзіць трывога й забірай з сабой
Плач і крыўду хлопца з чулаю душой.

Ты адна сягоньня мне свая між ніў,
Быццам я згараю ў песенным агні.

Быццам я далёка, ў вочы б‘е туман
І нічога сьветлага больш ў жыцьці няма.

Ах, мой край каханы, залаты мой край,
Не хачу так рана ў песьнях дагараць!

Я йшчэ жыў так мала і так мала пеў,
Ну дык дайце-ж, братцы, мне пажыць цяпер.

Дайце на прывольлі, сэрца з сіньню зьліць,
Каб з другімі марыць і другіх любіць!