Старонка:На залатым пакосе (1927).pdf/40

Гэта старонка не была вычытаная

Знаю я, што ў палёх непагодна,
Недзе плача мінорна струна,
Бо за гэтым акордам нягоды
Будзе пець і сьмяяцца вясна…
Знаю я, што ў палёх непагодна.

Палюбіў я асеньняе раньне,
Бо ў ім многа раздум‘я і сьлёз,
Калі нехта ляжыць на кургане, —
Значыць працы будзённай ня зьнёс.
Палюбіў я асеньняе раньне.

|}