ствараюць сабою літаратуру, што яны, гэтыя творы, увойдуць у гісторыю літаратуры. Сапраўды, спробуйце адкінуць ад расійскай літаратуры романы Тургенева, Дастаеўскага, Талстога, — і тады што застанецца? У галіне нашай маладой беларускай літаратуры „Сокі цаліны“ маюць вялізнае значэньне ўжо таму, што гэта — пакуль што адзіночны сапраўды монумэнтальны твор у нашай прозе. У гэтым сэнсе роман Ц. Гартнага можна сьмела паставіць на адну дошку з нашым пакуль што адзіночным монумантальным поэтычным творам — поэмай Якуба Коласа „Новая зямля“. Вялікая заслуга Цішкі Гартнага, што ён не паленаваўся напісаць роман у некалькіх квадрах у наш час вялікай плыўкасьці жыцьця.
Рэалізм — гэта другая вельмі дадатная адзнака роману. У гэтых адносінах наш пісьменьнік пераймае традыцыі найлепшых расійскіх романістых, пераймае і нават паглыбляе іх. Некаторыя месцы ў сэнсе рэалізму стаяць непараўнальна высака. Бяру, напр., з першай часьціны другое квадры:
— „Дакончыла зябліць? — ня гледзячы на дачку, чарствым тонам запытаў Мікола, калі Зося вылезла з-за стала і пайшла ў сенцы.
— Дакончыла, — скорамоўна, ціхім голасам адказала Зося на парозе, ня думаючы і ня цікавячыся, да толку гэта ці не, пачулі яе бацькі ці не пачулі, здаволіў іх яе адказ ці не. І пераступіла парог у сенцы, дзе было цёмна і халаднавата. Падышла да ложка і па раз паложанаму парадку прынялася слаць пасьцель, сьпяшаючыся і забываючыся, што робіць. Паслаўшы — паціху пачала разьдзявацца: перш скінула кофту, злажыла яе, падвесіла на сьпінцы ложка, пасьля крыху пастаяла, падумала і зьняла спадніцу; здымаючы, прытуліла рукою сарочку ў стане і раптам пачула лёгкую вільгаць. Жах прабег па ўсёй