яе постаці і гостраю калючкаю кальнуў у сэрца… „Ах“, сьціснуўшы зубы, у роспачы прашаптала Зося і ў нейкім дзікім пудзе ўскочыла на ложак, утулілася з галавою ў падушку, і мо‘ з поўгадзіны перасыпала ўчуты ў Лужкох сьмех: Хе-хе-хе! Хі-і-ха-ха! Га-а-га-га! Хе-хе-хе! Хі-і-ха-ха! Хе-хе-хе!“
Лёгкая вільгаць — гэта рэальны вынік родавых зносін Зосі з Рыгорам у Лужкох.
А на другі дзень было вось што:
„Зося саскочыла з ложка і выбегла на падойку праменьня, якое ўлівалася праз ваконца. Выбегла і стала, як статуя, выпрастаўшыся і ўстраміўшы ў ваконца вочы. Пастаяла, паглядзела. Пасьля адняла погляд і правяла ім па сваёй пастаці. Пацешылася бялізной рук, зірнула на грудзі, здаволена ўсьміхнулася. Далей прыгнулася, каб праверыць і ногі. І вось толькі каўзануў яе ўзрок паўздож кашулі, як мігам спыніўся на цёмна-рудай пляме ў поясе, якая выразна выдзялялася на белым долі кашулі. Зося ажно зжахнулася, мігам адняла погляд і хутка адскочыла ў бок ад сьвятла. У галаву стукнула пужлівая думка: „Як-жа будзе захаваць гэта ад мацеры? Што-ж будзе, калі яна ўгледзіць? Ой, што будзе?! Зося хапілася за голаў“.
Вось — сапраўды рэальныя вобразы з натуры? І гэта ёсьць ня той „блудлівы“ рэалізм, які даны ў расійскай літаратуры Арпыбашавым, а сапраўды пролетарскі рэалізм, які бярэ рэчы такімі, як яны ёсьць.
Так, наш пісьменьнік выяўляе сабою праўдзівага рэалістага, які значна ўзвышаецца над умоўнасьцямі мяшчанскай літаратуры.
Пераходзячы цяпер да ўнутранога боку роману, да яго зьместу, трэба адзначыць яго адпаведнасьць беларускай прадрэволюцыйнай рэчаіснасьці і адпаведнасьць вымаганьням нашай сучаснасьці.