мне сказала, што хто гаворыць патутэйшаму, памужыцку, значыцца ён гаворыць пабеларуску, а хто гаворыць пабеларуску, той — беларус. Прачытаўшы тую „Дудку“, я сказала:, Дзякуй табе, М. Бурачок, чэсьць і слава твайму слову! А ты, Дудка, грай і мне голас дай. З таго часу пачала я майстраваць інструмант. Вышла з-пад рукі скрыпка“. Ня дзіва, што ў Пашкевіч, паміж іншымі вершамі, знаходзім такі прасякнуты шчырым замілаваньнем да роднай зямлі верш, як „На чужой старонцы“.
Маркотна мне. Чужы я людзям. |
У далейшым разьвіцьці беларускай поэзіі нацыянальны элемэнт асабліва моцна, як вядома, прадстаўлены ў Янкі Купалы і Я. Коласа.
Тутака цікава адзначыць тое, у якім кірунку разьвіваецца творчасьць гэтых поэтаў у апошнія гады.
Творы Я. Купалы і ў рэволюцыйную эпоху напісаны ў пераважнай большасьці на нацыянальныя тэмы.
Калі ў пачатку сваёй літаратурнай дзейнасьці поэта бачыў прызначэньне сваё:
За родну песьню будзь ваякай… „(Шляхам жыцьця“, стар 158). |