і з Купалам. У яе вершах раскідана, мэрам іскрыстым жэмчугам, ня мала сымболяў, трапных мэтафор.
У ўяўленьні поэткі:
„Дзіўна-жахліва трапочуць асіны“ (стар. 9).
„Вецер пралётам цалуе, ласкоча“ (стар. 10).
„Плавае сонца з хвалямі ветру“ (ibid.).
«Каліна вітаецца з яснай зарой“ (стар. 18).
„Вабяць ласкай нябесныя далі“ (стар. 21).
„Ветрык вясеньні, жартуючы, вее“ (стар. 22).
„Лес вітае нае нячутнымі словамі,
Нам сьмяялася неба празрыстае“ (стар. 127).
„Дзень канае з недаверчывай, кволай усьмешкай,
З нявыразнай усьмешкаю хворых людзей“ (стар. 29).
„Далякосьцямі неба бяздоннымі
Выплываў белых зор карагод.
А між імі з усьмешкай халоднаю
Усходзіў месяц, прыбраўшыся ў мглу“ (стар. 31).
Восень, прыбраўшыся ў кроў і у сонца,
У золата—лісьце, ў жамчуг—валаконцы,
З ліры сваёй здабывае бяз конца
Струнаў глухі перабор“ (стар. 32).
„Адкінуў злы ветрык далёка жалейку,
Што хмару-зладзейку будзіла зьняцейку,
Адкінуў і ў вецьці схаваўся“ (стар. 34).
|
Ад сымболізму часам адчыняецца просты шлях да містыцызму, і пры тым кволага, нездаровага містыцызму (прыклад у межах расійскай поэзіі — Ул. Салаўёў). Налёты містыцызму дзе-ні-дзе празіраюць і ў творчасьці Н. Арсеньевай, што становіць, бязумоўна, пэўны мінус, Напр., зоры для яе — „вочы малых засмучоных анёлаў“ (ст. 28). І часам лунае яна ў сваіх думках у „недасяжным“, я казаў бы, мэтафізычным.
Адзін з найпрыгажэйшых вершаў усяго зборніка „Улетку“ асабліва выразна адбівае містычны нахіл пясьняркі.
Жамчужнай мглою хмаркі абвязалі
Нябёсы, сенца пуць.
Па залатых жытох сярэбраныя хвалі
Плывуць, плывуць, плывуць…
|