Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/121

Гэта старонка не была вычытаная

Які прастор кругом! Бяз берагу, бяз краю
Калышуцца жыта!
Ў ружовым полымі вятраны дзень згарае, —
Як цёпла, любата!
Шматфарбным дываном, красой-вясной сатканым,
Лажыцца сенажаць!
І ўдзень, і на зары, і ўвечары, і зрана
Там жаўранкі зьвіняць.
І звонкі іх прызыў і лёгкія ўздыханьні
Красуючых палей —
Нясуцца да нябёс малітвай дзякаваньня
Вышэй, вышэй, вышэй…

|}

Аднак-жа выявы містыкі зьяўляюцца ў Арсеньевай толькі выпадковасьцямі. Той, хто закаханы ў прыроду, той ідзе на шлях натуралістычнага сьветапогляду.

У чым мэта жыцьця? — пытаецца поэтка, —

Мэта жыцьця, кажуць: гэта — хаваці
Сэрца ад смуткаў і сьлёзаў ня знаці.
Думкі аб праўдзе… Гэт, глупства усё,
Мэта жыцьця — захаваці жыцьцё.

Захаваньне жыцьця немагчыма без змаганьня, без барацьбы, і адсюль жыцьцё і змаганьне ў поглядах поэткі злучаюцца ў неразрыўнае цэлае.

Ты, спытайся, ці ёсьць што ў блакіту бяздонным,
Чым там душы жывуць і шукаюць чаго?
Бо калі ўсе там роўны, ў тым царстве бяссонным, —
— Там няма і змаганьня, навошта яно?
Там ні злобы няма, ні пытаньняў гарачых,
Там і мэты няма, там — нічога няма!

(Ты спытайся…).

Дзе жыцьцё, там — змаганьне, дзе змаганьне, там — протэст супроць несправядлівасьцяй соцыяльнага парадку, які дзеліць людзкасьць на дзьве няроўныя часьціцы. Гэты протэст выліваецца ў форме трывожнага пытаньня:

Чаму у сім жыцьці нямілым
Няпраўда, дзе вокам ні кінь,
Чаму адным славу і сілу
І шчасьце жыцьцё аддзяліла,