Ад твораў Ц. Гартнага пераходзім да твораў Якуба Коласа, пісьменьніка старога народніцкага толку, які ў канцы году атрымаў прызнаньне народнага беларускага поэты. Апроч апавяданьняў пісьменьніка, якія зьмяшчаюцца ў розных часопісях, якраз к часу яго юбілею выходзіць яго зборнік „На прасторах жыцьця“. Калі ў ранейшых зборніках пісьменьніка „Крок за крокам“, „На рубяжы“, „У ціхай вадзе“, а таксама і ў выданым у пачатку 1926 г. зборніку „Казкі жыцьця“ перадрукованы галоўным чынам старыя творы Як. Коласа, якія выдаюць яго больш за пісьменьніка прадрэволюцыйнай эпохі, дык новы зборнік „На прасторах жыцьця“ як-бы разгортвае новую старонку з літаратурнай творчасьці поэты. З прастору беларускіх палёў, апавітых летняю смагаю і журбою зьдзекаў паноў над сялянамі, з межаў беларускай вёскі і мястэчка, дзе ледзь-ледзь б‘ецца пульс жыцьця, з глушы беларускай провінцыі з яе дробнымі інтарэсамі настаўнікаў і настаўніц, каморнікаў ды валасных пісароў, пісьменьнік (робіць толькі робіць) спробу перайсьці на шлях прастораў буйнога гораду, на шлях прастораў жыцьця, перабунтаванага да ісподу рэволюцыйнай навальніцай. Ці ўдаецца гэта спроба? Пытаньне, на якое можна адказаць парознаму. Шукевіч-Трацьцякоў кажа: ад „Палескай глушы“ Колас пакуль што не дайшоў да сучасных падзей, хаця гэта ён нам і абяцаў. Ён дойдзе да іх пазьней, калі сучасныя дні ўжо стануць гісторыяй. Але адаб‘е іх у сваіх творах і як добры мастакі як праўдзівы летапісец, як эпічна адбіў ён свае маладыя гады ў „Новай Зямлі“… Адсюль вывад: „Не чакайце-ж ад Коласа сёньня ні яскравых малюнкаў Федзіна „Города и годы“, ні Блокаўскіх „12“, ні „Цемента“ Гладкова. Не чакайце ўсяго гэтага ад яго сёньня — зарана чакаеце („Чырвоны
Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/142
Гэта старонка не была вычытаная