Шукевіч-Трацьцякоў беспардонна кажа: „не чакайце — ня здолее!“ Авось-жа зусім не памарксыцку кажа паважаны крытык. З таго, што ў Якуба Коласа ня было такіх твораў, не вынікае, што іх у яго ня будзе. Ня было таму, што навакол пісьменьніка ня было адпаведнага асяродзішча. І сапраўды, дзе ў нашай Беларусі буйныя фабрыкі, буйныя фабрычныя цэнтры, якія адпаведным спосабам настройвалі-б думку пісьменьніка? Іх няма. Якуб Колас да гэтага часу быў пісьменьнікам беларускай вёскі і лясоў, бо ён узрос у вёсцы, у нетрах беларускіх пушч. Апынуўшыся вясковым настаўнікам, ён дае малюнкі жыцьця вяскова-местачковай інтэлігенцыі. Апынуўшыся ў Куршчыне, зафіксоўвае ў сваіх апавяданьнях малюнкі жыцьця курскай вёскі. Потым ён жыве ў абставінах гарадзкога жыцьця, сярод скучнага насельніцтва сучаснага гораду, — і вось з-пад яго пяра выходзіць „Колектыў пана Тарбецкага“. Апавяданьне „На прасторы жыцьця“ зьяўляецца, у сваю чаргу, вынікам заняткаў пісьменьніка ў тэхнікумах і унівэрсытэце. Уявім сабе, што Якуб Колас апыніцца ў буйным цэнтры фабрычнай прамысловасьці, што ён сам спрабуе працаваць на фабрыцы або, прынамсі, увойдзе ў гушчу рабочай масы, — прыгледзіцца да жыцьця рабочых і прыслухаецца да іх настрояў. Тады, бязумоўна, ён здолее даць абрыс фабрыкі і гораду, — і гэты абрыс, мабыць, будзе стаяць вышэй за тое, што дана ў творах малодшых пісьменьнікаў, бо, як майстар слова, беларускага слова, Якуб Колас стаіць вельмі высока. Каб зусім зразумець зьмест твораў Якуба Коласа, трэба мець на ўвазе асноўныя рысы яго творчасьці. На мой погляд, гэта творчасьць характарызуецца вельмі разьвітай назіральнасьцю над фактамі рачаіснасьці пры глыбокім рэфлексолёгічным і філёзофскім аналізе і, аднак, пры небага-
Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/145
Гэта старонка не была вычытаная