тай будаўнічай фантазіі. Якуб Колас чэсна, у адпаведнасьці з фактам, апісвае тое, што ёсьць, асабліва тое, што праходзіла прад яго вачыма, але ён ніколі ня створыць „утопіі“. Тутака вялікая розьніца паміж Якубам Коласам і, напрыклад, Зьм. Бядуляй і М. Зарэцкім. Бядуля, ніколі ня быўшы контрабандыстым, сьмелымі мазкамі пяра малюе вобраз, але ня толькі вобраз, а і псыхічныя перажываньні контрабандыстага („Як я зрабіўся контра-бандыстым“), М. Зарэцкі, зусім малады пісьменьнік, у апавяданьні „Сьмерць“ разгортвае старонку жыцьця старога рэволюцыянэра на парозе да сьмерці. Абодва пісьменьнікі даюць нам вобразы сваёй магутнай творчай фантазіі. Пры жаданьні яны дадуць нам і вобраз рабочага-шахцёра, нават ніколі ня быўшы ў шахтах, і накідаюць малюнак „пекла“ і „апошніх дзён сьвету“, — накідаюць сакавітымі, яскравымі фарбамі. Няма чаго чакаць чаго-небудзь падобнага ад Якуба Коласа… Ён — рэалісты, не фантазёр, апісальнік рэчаіснасьці, а не ўтопісты… Пры ўсім тым, няможна адмаўляць, што ў зьмесьце творчасьці Якуба Коласа за апошнія гады ясна выявіўся паварот у бок рэволюцыйнай ідэолёгіі, — і гэта асабліва выразна адчуваецца ў зборніку „На прасторах жыцьця“. „У шырокіх размахах грамадзкай работы“ — вось дзе даны сапраўдныя шырокія прасторы жыцьця згодна надпіску да аповесьці „На прасторы жыцьця“.
У гэтых адносінах асабліва аповесьць „На прассторы жыцьця“ адпавядае вымогам сучаснасьці. Аднак, нельга казаць таго-ж аб стылі Якуба Коласа. Стыль яго пазьнейшых апавяданьняў такі-ж самы спакойны, „рахманы“ стыль, якім напісаны і ранейшыя яго творы. У ім не адчуваецца дынамічнасьці жыцьця нашай эпохі. І як і раней, у прозе Коласа ня мала русізмаў, русізмаў ня ў сэнсе