Паглядзім, дзе выяўляюцца гэтыя тэндэнцыі?
Папершае, яны выявіліся ў праціх Навукова-тэрмінолёгічнай Камісіі і старога Інбелкульту, хаця трэба заўважыць, што ў навуковых тэрмінолёгіях, выданых Інбелкультам, няма паступовасьці ў правядзеньні прынцыпу замены чужаземных тэрмінаў сваімі, беларускімі словамі. Найбольш выразна гэты прынцып выступае ў літаратурнай тэрмінолёгіі (II в. Нав. Тэрмінолёгіі, — „Практыка і тэорыя літаратурнага мастацтва“), у прадмове да якой чытаем, што „Камісія, разглядаючы чужаземныя тэрміны, старалася па магчымасьці даваць замест іх толькі беларускія, а калі і пакідаліся чужаземныя, то ўжо такія, што: або агульна-прынятыя, як, напр., літаратура, сонэт, ода, або пашыраныя і ў народзе, як, напр., комэдыя, талент, артысты. Побач з беларускім ставіўся чужаземны тэрмін толькі тады, калі ён — таксама добра вядомае слова ў народзе.
Агулам-жа Камісія лічыла лішнім даваць чужаземныя тэрміны побач з беларускімі, зважаючы на тое, што калі хто захоча карыстацца з чужаземшчыны, то яе знойдзе і паміма беларускай тэрмінолёгіі“. Менш выразна выяўляецца гэты прынцып у матэматычнай тэрмінолёгіі (I вып.). У прадмове да яе чытаем: ,У тых выпадках, калі ў народнай мове ня было адпаведных слоў або калі ўтвораныя нэолёгізмы былі вельмі штучныя, або, урэшце, калі даныя тэрміны прынялі ўжо інтэрнацыянальную афарбоўку, прымаліся чужаземныя тэрміны, як, напрыклад: гомотэтыя, інтэрпэляцыя, дыфэрэнцыял, інтэграл, факторыял, модуль і. г. д. У некаторых выпадках (як компроміс пры асабліва спрэчных тэрмінах) прымаліся па два тэрміны: чужаземны і беларускі (нэолёгізм). Такім чынам зьявіліся: аксыома і пэўнік, дырэктрысы і кіраўніцы, дыскрымінант і адрозьнік, сымэтрыя і суразмер-