У ботанічнай тэрміналёгіі (VI в.) з 76 чужаземных тэрмінаў да 75% перакладзена на нашу мову. Тутака ёсьць удалыя і няўдалыя пераклады. Як на прыклады ўдаласьці, пакажам: „гербарий — зельнік“, „паразит — чужаед“ і г.д. Няўдалыя пераклады: „гелиотропизм — сонцазваротнасьць“ (лепш было-б „зваротнасьць да сонца“. М. Б.), „геотропизм — зямлязваротнасьць“ (трэба было-б казаць: „зваротнасьць да зямлі“. М. Б.).
З іншых тэрмінолёгій зварачвае на сябе ўвагу музычная тэрмінолёгія (VII в. — 1926). У гэтай тэрмінолёгіі з агульнага ліку 788 тэрмінаў толькі 147 — нечужаземных, 253 нумары — нават ня тэрміны, а прынятыя ў міжнародным маштабе сымболічныя абазначэньні ў італьянскай мове, напр., adagio, agalità і інш. Застаецца каля 400 тэрмінаў, — і ўсе чужаземныя. З іх ліку толькі (!) 37 маюць пры сабе пераклады на нашую мову, прычым для пераважнай большасьці тэрмінаў побач з беларускім словам пакінута і чужаземнае. Абсолютна перакладзены толькі пад №№: з
1. | Аббревиатура — Скарачэньне. |
2. | Акколада — Дужка. |
90. | Виртуоз — Мастак. |
477. | Реплика — Адказ. |
479. | Респирация — Дыханьне. |
715. | Фраза — Сказ. |
771. | Фразировать — Выражаць. |
718. | Фразировка — выражэньне. |
741. | Хордометр — Струнамер. |
771. | Экспрессия — Выразістасьць. |
Сапраўды, вельмі скромная слоўная творчасьць аўтараў тэрмінолёгіі! Праўда, італьянскія словы ўсе без выключэньня перакладзены на нашую мову, хаця часам вэльмі няўдала (напрыклад, пад № 15 „Allagardo —