да 50 проц. чужаземных слоў, усё-ж такі зьявіцца беларускай, і наадварот, — фраза, у якой ня будзе аніводнага чужаземнага або расійскага слова, складзеная цадкам з беларускіх слоў (узятых хоць-бы з „Практычнага расійска-беларускага слоўніка“), зьявіцца з боку сваёй сутнасьці зьдзекам з беларускай мовы (для прыкладу пакажу выразы: „узяць пад варту“ або „персьцянёвая пошта“, — стварэньне канцылярскага розуму). Уласна кажучы, для чыстаты мовы маюць асаблівае значэньне два бакі: а) фонэтычны (для нашай мовы — ў, дж, дз, аканьне і яканьне, цьвёрдыя р, ж, ш і інш.) і б) фразэолёгічны (склад фразы, які адпавядае народнаму ўжывавьню). Каб гаварыць на „чыстай“ фонэтычна-беларускай мове, трэба нарадзіцца і выгадавацца ў Беларусі. Трэба прыўласьніць сабе „дух“ мовы, як ён выяўляецца ў народным ужываньні. Адхіленьні ад норм народнай фразэолёгіі і становяць сабою тое, што папольску называецца „błędy mowy“! Такія „Błędy“ — вельмі звычайная зьява для сучаснай беларускай літаратурнай мовы, бо ня так-то лёгка скінуць з сябе нашым пісьменьнікам больш чымся сталетні ўплыў з боку расійскай культуры.
Сеялось семя веками, |
На агульную слабасьць нашай літаратурнай мовы ў фразэолёгічных адносінах паказвалася Яз. Лёсікам у яго „Некаторых увагах да беларускае літаратурнае мовы“ („Полымя“, 1924 г., № 3), хаця Яз. Лёсік карыстаецца застарэлаю тэрмінолёгіяй і бачыць проблему сынтаксу там, дзе па сутнасьці ёсьць проблема фразэолёгіі. Такія „błędy“ — знойдзем у самага найлепшага нашага стылістага, аўтара „Уваг“; знойдуцца яны нават там, дзе абсолютна быць не павінны: для прыкладу пакажу на фразу ў програме