поўны гвалт над сэнсам, бо ў грэцкай мове, калі перакладаць гэта слова ў нашую мову, тутака будзе не „а“, а якраз „о“ вялікае. Далей, ці напішам замест расійскага „оттоманское войско“ або „войско оттоманов“ у нашай мове „атаманскае войска“, „войска атаманаў“. Ці пекна выходзіць? Разумецца, няпекна[1]. А такія выпадкі трапляюцца не ў адзіночным ліку. Зноў такі, як быць з вузка-спецыяльнымі тэрмінамі, дзе папраўдзе мае вялікае значэньне наймалейшае „ёт“, як напрыклад, назвы хэмічных элемэнтаў, асабліва новых элемэнтаў, для якіх прыдумваюцца новыя штучныя назвы. Або вось, напрыклад, назвы модусаў сылёгізмаў. Ня можам напісаць замест „Бароко“ — „Барока“, бо тутака кожная галосная мае зусім азначанае сымболічнае значэньне і не дапушчае ніякай замены; Такія выпадкі знойдуцца ў кожнай галіне веды ў яе спэцыяльных разьдзелах. Справа ў тым, што ад падручнікавай літаратуры трэба адрозьніваць вузка-спэцыяльныя навуковыя творы. Нельга да гэтай навуковай літаратуры падыходзіць так, як мы падыходзім да падручнікавай літаратуры, прызначанай для масавага ўжываньня. Ясна, што гэтая літаратура прызначаецца для вузкага кола спэцыялістых, а ў вуснах спэцыялістых вузка-спэцыяльны тэрмін будзе гучэць не як народнае беларускае слова, а так, як яно гучыць у адпаведнай чужаземнай мове. Такія вузка-спэцыяльныя словы толькі ў рэдкіх выпадках (з непаразуменьня) могуць патрапіць у звычайныя, нават найпаўнейшыя слоўнікі тыпу практычных, і калі да слоў, што паказваюцца ў „практычных“ слоўніках, зусім натуральным зьяўляецца аканьне, дык рэдка
- ↑ Выабразім сабе, што прыдзецца перакласьці з расійскае мовы: „Войско атаманов напало на оттоманское войско“. Ці будзем перакладаць: „Войска атаманаў напала на атаманскае войска“.