„Беларуска-расійскі слоўнік“ М. Байкова і С. Некрашэвіча. Рэцэнзія была зачытана, як даклад, на агульным сходзе Аддзелу Мовы і Літаратуры Інстытуту Беларускай Культуры.
Гэта, так кажучы, — спроба навукова-літаратурнай крытыкі з боку Яз. Лёсіка.
Тая акалічнасьць, што т. Лёсік сярод сваіх граматычна-правапісных прац знайшоў час для дакладнага разгляду слоўніка і нават зачытаў сваю рэцэнзію на сходзе навуковай інстытуцыі, сама па сабе становіць дадатную зьяву ў галіне нашага навукова-літаратурнага жыцьця. У дакладным разглядзе слоўніка, папершае, зацікаўлены самі аўтары. Гэта — неабходная ўмова для выпраўленьня іх памылак і апушчэньняў. Самая прырода слоўнік вае працы такая, што кожны, нават найбольш дакладны слоўнік павінен выклікаць крытыку. У наш-жа час, момант сформаваньня літаратурнай беларускай мовы, суворая, бязьлітасная крытыка беларускіх слоўнікаў зьяўляецца простай неабходнасьцю.
Аднак, ці зьявілася карысным выступленьне т. Лёсіка? Ці пазбавіўся ён ранейшых лапезных прыёмаў сваёй крытыкі? Ці ўдалося яму натрапіць на шлях об‘ектыўнага, бесстароннага, угрунтаванага разгляду?
Суб‘ектывізм, выбрыкі некорэктнасьці і бульварнай грубасьці, разьлічаныя на танны эфэкт, заразумеласіць рэцэнзэнта і неўгрунтаванасьць паасобных заўваг пры адсутнасьці чуцьця навуковай крытыкі, — вось што кідаецца ў вочы, калі чытаеш рэпэнзію.
Суб‘ектыўны падыход да слоўніка заўважаецца ўжо ў пачатку рэцэнзіі. Рэцэнзэнту, бач, не падабаецца, што „за час друку слоўніка аб ім ня раз апавяшчалася ў газэтах і часопісях, успаміналася і ў рэцэнзіях“, дзякуючы чаму „цікавасьць грамадзтва да яго вельмі вырасла“, — і ў гэтым афішаваньні слоўніка, відавочна, на думку рэцэнзэнта, вінавайцы —