аўтары і ранейшыя рэцэнзэнты слоўнікавых прац. Вось ужо сапраўды суб‘ектыўны і некорэктны падыход! Об‘ектыўна разважаючы, можна проста казаць, што ў наш час больш-менш поўны беларуска-расійскі слоўнік павінен цікавіць грамадзтва без абы-якога спэцыяльнага афішаваньня. І ці аўтары слоўніка вінаваты ў тым, што рэцэнзэнты ранейшых слоўнікавых прац мелі на ўвазе выхад у сьвет беларуска-расійскага слоўніка, які, ня гледзячы на ўсю сваю непаўнату і хібы, усё-ж такі можа быць карысным у справе вывучэньня беларускай мовы? Пры чым тут аўтары і ці пад іх уплывам пісаліся рэцэнзіі на „Практычны расійска-беларускі слоўнік“ М. Байкова і М. Гарэцкага?
Дапусьціўшы адну некорэктнасьць супроць рэцэнзэнтаў „Практычнага расійска-беларускага слоўніка“, Яз. Лёсік праз некалькі радкоў дапушчае і другую. „Галаслоўнай“ называе ён пахвалу тых крытыкаў, што аб ім пісалі, ня прыводзячы ніякіх аргумэнтаў, апроч спасылкі на прадмову саміх аўтараў да другога выданьня слоўніка, дзе яны пісалі: „На жаль, і да гэтага часу не зьявілася ў друку паважнае крытыкі на наш слоўнік. Ацэнкі, якія былі зьмешчаны ў часопісях, „Полымя“ і „Асьвета“, больш хваляць, чымся ганяць слоўнік: крытыка вельмі павярхоўная“. Але-ж ясна, што з заўвагі на павярхоўнасьць крытыкі яшчэ не вынікае вываду аб галаслоўнасьці агульнай ацэнкі, якая ў рэцэнзэнтаў не залежала ад крытыкі паасобных перакладаў слоўніка, а абумоўлівалася яго агульным значэньнем, яе першага больш-менш поўнага расійска-беларускага слоўніка. У кожным разе ўжо адно чуцьцё мовы і літаратурная далікатнасьць прымушалі-б да асьцярожнасьці з ужываньнем тэрміну „галаслоўнасьць“. Гэтых якасьцяй, як відаць, бракуе т. Лёсіку, і ў сваёй рэцэнзіі ён аднаўляе прыём лапезнай кры-