жаючы, дапусьціць апрацаваньне ў працягу 4 месц., хаця-б і дзьвума асобамі, слоўніка, які перасягнуў-бы з боку свайго аб‘ёму і зьместу слоўвік Ів. Насовіча матэрыял для якога назьбіраўся ў працягу 16 год? У гэтай заяве Лёсіка, як нельга больш, выразна выявілася ўся слабасьць яго мэтодолёгічнай падрыхтоўкі да крытыкі слоўнікавых прац, а бяз гэтай падрыхтоўкі ня трэба было зусім брацца за крытыку, асабліва з тэй чыста ненавуковай надзіманасьцю, якой яна прасякнута ад пачатку да канца.
Канечна, у цяперашнім сваім выглядзе слоўнік мае шмат недахопаў. Наогул можна згадзіцца з т. Лёсікам, што аўтарам слоўніка трэба яшчэ шмат папрацаваць, каб давесьці яго да належнай вышыні. Аб гэтым няма чаго і спрачацца. А каб аўтары слоўніка змаглі давесьці сваю працу да дасканаласьці, патрабуюцца выпраўленьні з боку знаўцаў да паасобных месц слоўніка. Прыгэтым ясна, што тыя выпраўленьні, якія даюцца на старонках друку, набываюць для ўдасканаленьня слоўнікаасаблівую каштоўнасьць, бо нельга-ж выступаць на старонках друку з павярхоўнымі заўвагамі.
Выпраўленьні да паасобных месц слоўніка, адзначаючы памылкі, якія „кожнаму могуць кінуцца ў вочы“, і дае т. Лёсік.
Аднак-жа паглядзім, што гэта за выпраўленьні, якая іх об‘ектыўная, навуковая вартасьць?
Трэба прызнацца, што некаторы процант гэтых выпраўленьняў мае рацыю. Да гэтай катэгорыі належаць выпраўленьні да слоў: „абноч“ (не „ночью“, як растлумачана ў слоўніку, а „в течение ночи“), „азярод“ (ня „“сушилка, а „приспособление из жердей и бревен для сушки снопов“), „азярына, „акыш“, „вымерхацца“ і інш. Аднак такіх удалых выпраўленьняў зусім нязначны процант. Большасьць-жа іх няўдачныя, выяўляюць незнаёмства рэцэнзента з