крыніцамі, слабае веданьне ім расійскай мовы, адсутнасьць у яго прыёмаў навукова-літаратурнай крытыкі і могуць нават сьведчыць аб тым, што ён „слаба разьбіраецца ў значэньні беларускіх слоў“, чым ён думае папікнуць аўтараў слоўніка.
Гэтыя „выпраўленьні“ вельмі паказальны для характарыстыкі паасобных прыёмаў і мэтодаў „крытыкі“ рэцэнзэнта.
Каб ня быць галаслоўным, варта спыніцца на некаторых выпраўленьнях,
„Адкуль гэта аўтары ўзялі“, пытаецца т. Лёсік, „што слова „акуляры“ жаночага роду?“
Трэба было яму даведацца да недасяжнага пакуль што „Словаря белорусского наречия“ Насовіча, — і тут ён прачытаў-бы:
„Окуляры,-ръ с. ж. употр. во мн.“
Таксама, не зазірнуўшы ў слоўнік Насовіча, рэцэнзэт без абы-якой падставы лічыць слова „абкарнаць“ небеларускім, а расійскім, і нават выпраўляе яго значэньне „окоротить“. А тымчасам у Насовіча знаходзім: „карнаць“ і „карнаціць“ у сэнсе „окорачивать“; далей ідуць словы „карнаны“, „карнат“, „карнаты“, „карнаценькі“, „карнацік“, карначык“, „карнавухі“, „карнавушка“. Цікава, што слоў „карнат“, „карначык“, „карнавушка“ зусім ня знойдзем у расійскім ужываньні. Таксама „небеларускае“, на думку Лёсіка, слова „сабачыцца“ дана ў Насовіча. Папікаючы памылкова аўтараў слоўніка за вялікарусізм, рэцэнзэнт сам дапушчае яўны полёнізм. „Дзяржальна — гэта не черенок; черенок — гэта тронкі“. Што ъътронкіъъ (польскі tronek) — гэта полёніэм, досыць ясна.
Даю іншыя прыклады падобнага-ж роду.
„Абпляскаць“, — зацьвярджае рэцэнзэт, — гэта зусім не „оттрепать“, а — ў Насовіча бачым: „Обпляскаць, сов. д. гл. Пляскаць. Оттрепать: „Щоки обпляскаю твое за гето“.