Аднак, у „Маскоўска-беларускім слоўніку“ М. Гарэцкага так і напісана: „загусьці — заплакать, зареветь, завыть“. І ў слоўніку Насовіча: Загусьць, сов. глагола Гусьць. Завыть, завопить — „Загула, як. воўк“. — Аб чым-жа можа сьведчыць Лёсікава „першы раз“? — Аб тым, што ён „першы раз“ заглядае ў слоўнікі беларускай мовы.
А вось яшчэ характарны выпадак:
„Казлытаць — ці не казытаць гэта?“ — пытаецца рэцэнзэнт. А вось, напр., на 62 стар. роману Ц. Гартнага „Сокі Цаліны“, „Бацькава воля“, чытаем: „Рыгору ўсё гэта дужа падабалася, наводзіла на прыемныя думкі і казлытала сваёй пекнасьцю ўсю яго істоту“. І на працягу ўсяго гэтага роману праводзіцца толькі адзіная форма „казлытаць“. З погляду-ж лексыколёгіі, ужываньне слова ў пэўным выглядзе Ц. Гартнага больш паказальна, чымся сотні і тысячы пытаньняў т. Лёсіка.
„Радзіма, — кажа т. Лёсік, м гэта ня родина; радзіма або радзіна — гэта родня, усе родственники, родные“. А вось-жа ў романе „Сокі Цаліны“, квадра II, стар. 296 чытаем: „Рыгор прасіў напісаць ліст таварышу на радзіму“. У сэнсе „родина“ слова „радзіма“ ўжываецца і ў популярным падручніку „Радзімазнаўства“ М. Грамыкі.
Даных прыкладаў, як здаецца мне, досыць, каб паказаць, як знаёмы аўтар рэцэнзіі на слоўнік з крыніцамі слоўніка, паказанымі ў прадмове.
А як-жа т. Лёсік ведае расійскую мову?
Пытаньне — натуральнае, бо веданьне расійскай мовы для крытыка беларуска-расійскага слоўніка зьяўляецца абавязковым.
„Ішоўшы — идя по пути; идя, то идя, але прычым тут „по пути“? Ісьці можна і па траве“, — думае састроіць жарт, выкідаючы коску: паміж, „идя“ і „по пути“ (у тэксьце слоўніка: „Ішоўшы — идя, по пути“).