Цікава ў гэтых адносінах спыніцца на некаторых тлумачэньнях рэцэнзэнта.
„Вожаг (або вожыг), кажа ён — гэта ня „палка от метлы“, а ўся мятла з хваёвых зялёных лапак, якою вымятаюць печ перад тым, як садзіць пячы хлеб“. А вось у слоўнічку М. Гарэцкага чытаем: „вожыг — обгорелый конец палки“, у рукапісу слоўніка Мядзьведзкага: „Вожыг — остроконечная палка“. Картка, запісаная корэспондэнтам Слоўнікавай Камісіі т. Ан. Саладуха ў в. Падлужжа, Грэск. р., Случчыны, дае паказаньні: „вожаг — кол, на які надзяецца венік. Падай вожаг — я надзену венік“. Значыцца, народнае ўжываньне слова адпавяднае таму значэньню, якое яму дзецца ў слоўніку. І як гэта можна пісаць, што абпаленая мятла, якой вымятаюць печ, мае зялёныя лапкі?
Спынімся яшчэ на адным характэрным для мэтодаў крытыкі рэцэнзэнта прыкладзе.
„Почат — гэта не абразец“, кажа т. Лёсік, „абразец (правапіс рэцэнзіі! М. Б.), — панашаму — узор. У Насовіча гэтае слова тлумачыцца гэтак: однообразие, сходство. Невядома, чым кіраваўся рэцэнзэнт, даючы недакладную выпіску з Насовіча. А ў слоўніку Насовіча дакладна чытаем вось што: „Почет, у, с. м. Однообразие, сходство, образец“. А з прыкладаў, якія даны ў Насовіча і прыводзяцца Лёсікам — „Не аднаго почату рукавіцы“; „На почат гэтага зьдзелай (у рэцэнзіі даны прыклад: „На почат гэтага зрабі“), — з гэтых прыкладаў ясна відаць, што „почат“ парасійску будзе, якраз „образец“ (або „фасон“).
Ня дзіва, што часам рэцэнзэнт зьяўляецца беспарадным у тлумачэньні беларускіх слоў у расійскую мову.
„Жахліва, жахлівасьць — гэта трохі ня тое, што баязьлівасьць“. А што-ж т. Лёсік? Няможна-ж азна-