Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/207

Гэта старонка не была вычытаная

Драты, што сеткамі крыжуюць вулкі, пляцы,
Губляюць ніткі доўгія ў прысьценных ценях,
І цэнт нядаўны цяжкай дзеннай працы
Прымоўкне, стуліцца ў каменных цесных сьценах.

|}

Ад гэтай зноскі верш набывае зусім іншы сэнс, іншую афарбоўку, чымся тыя, што надае яму крытык. Паступовае патуханьне цяжкой дзеннай работніцкай працы, — вось чым малюецца горад прызмрокамі вечаровымі ў думках поэты-работніка. Зразумела, гэта ня ёсьць тое ўяўленьне і тыя гарадзкія малюнкі, што знаходзім ў М. Багдановіча, „пакуль што нікім не перавышанага“, як кажа Кундзіш, „песьняра гораду ў беларускай поэзіі“, — усе гэтыя бадзяньні па бруку інтэлігента, цёмныя алеі, погляды сустрэчных жанчын і інш. Відаць, што інтэлігенцкая „душа“ М. Багдановіча блізкая „душы“ Кундзіша. Цішка Гартны-ж уяўляе сабе горад, як працаўнік, які, бязумоўна, чужы „інтэлігенцкай“ душы К. Кундзіша.

Ці варта пасьля гэтага ацэньваць разгляд другога вершу Ц. Гартнага, зроблены К. Кундзішам: ён такі самы тэндэнцыйны, прадузяты, як і разгляд першага?

Дзіўна, аднак, тое, што па-за ўвагі крытыка засталіся такія мастацкія і прасякнутыя жывым натхненьнем зарысоўкі гарадзкога жыцьця, як тыя, што даны ў разьдзеле „Сучасны Бэрлін“.

Чаму, напр., крытык не зьвярнуў увагі на гэта вось месца з вершу „Im Grünewald“.

Дзесь вдалёк- чуць даходзіць ка мне ў шуме хвой Голад-волат ў каменным закуцьц! гняцьца Ня спыняе ўздымаць рух агромвісты свой. рух людзкога, як мора, жыцьця: фэзкім сьвістам гудок ад заводаў наўрэз Цераз дахі дамоў, праз узьюшаны пыл Мчыцца роўйа і проста на лес.