І як гэта мог Кундзіш забыцца слоў Гартнага, якія зусім адбіваюць сучасную рачаіснасьць і разам з тым прасякнуты крылатай нядзеяй?
Ў гэтым гудзе яго адчуваецца штось, („Урачыстасьць“, стар. 53). |
Прадузятымі і проста нясталымі, у сэнсе нясур‘ёзнасьці, зьяўляюцца і іншыя разважаньні К. Кундзіша, — паасобку разважаньні аб слоўніку Гартнага і яго фразэолёгіі.
Ці ведае Кундзіш, што слоўнік Гартнага — найбагацейшы з слоўнікаў усіх беларускіх літаратараў?
Гэта паасобку датычыць і яго поэтычнага слоўніка. Усе паказаньні на архаічнасьць, нясучаснасьць ужытых поэтаю вобразаў ня варты нават і крытыкі. Тон блазенскай задзірлівасьці прасякае наскрозь заўвагі крытыка. Напр., як назваць такі выбрык Кундзіша? Ён спыняецца на словах поэты:
Мне сэрца раніла страла |
Крытык пытаецца з гэтага поваду: „Ну што такое ў нашы дні страла, хоць-бы сабе і труёная, калі існуе такая ўдасканаленая зброя, як кулямёты, аўтоматычныя вінтоўкі і да т. п.?“ Калі чытаеш