ласьці. Вось, напр., апошнія фразы з артыкулу: „Нарэшце, мы адзначаем, што дадзеныя думкі зьявіліся ў нас, калі мы ў першы раз чулі гэты даклад. Дакладу проф. І. Замоціна мы ня чулі. Мы тады-ж абурыліся супроць такога асьвятленьня проф. Піотуховічам творчасьці М. Багдановіча і выказалі гэтыя думкі групе студэнтаў, якія з намі былі згодны“. Вось такое-та „мыканьне“, што называецца, з ног да галавы выдае ўзвышаўскага крытыка: звычайна яно ўласьціва бяздатнасьцям у навуцы і літаратуры.
Рэцэнзія Л. Трыера на поэму Чарота сваім тонам мала чым адрозьніваецца ад крытычнага артыкулу К. Кундзіша. Рэцэнзэнт выбіваецца з усіх сіл, пускаючы ў ход і падтасоўкі, і жарты, і кпіны, каб давесьці, што поэма „Ленін“ не ўдалася аўтару, — і тым ня менш, гэта не ўдаецца: дзякуючы мядзьведжым, лапезным прыёмам крытыка адразу відаць, што ў яго маецца на ўвазе адна мэта — зганьбіць свайго літаратурнага супраціўніка.
Канечна, С. Замбржыцкаму і Л. Трыеру далёка яшчэ, каб зраўнацца з К. Кундзішам, і артыкул апошняга па бессаромнасьці займае ў № 3 „Узвышша“ першае месца.
Бачачы гэты артыкул на старонках часопісі, прыходзілася дзівіцца з таго, як наогул рэдакцыя „Узвышша“ магла з лёгкім сэрцам даць яму месца.
Калі вышаў у сьвет № 4 „Узвышша“ з больш-менш сур‘ёзнымі і вытрыманымі ў спакойным тоне крытычнымі артыкуламі і заўвагамі Ю. Бярозкі, магчыма было спадзявацца, што літаратурная крытыка „Узвышша“ ўзышла на больш нормальны шлях.
Аднак № 5 часопісі даводзіць адваротнае. Тутака зноў выяўляе свае „крытычныя“ здольнасьці той-жа самы К. Кундзіш сваім артыкулам