„Альбо грай, альбо скрыпку аддай“, аб зборніку вершаў А. Александровіча, „Угрунь“. Самы загаловак артыкулу, жартаўлівы і зусім неадпаведны сур‘ёзнай часопісі, нават да чытаньня яго, намякае на новыя выбрыкі з боку аўтара, І сапраўды, тут паўтараюцца тыя-ж самыя прыёмы крытыкі, уласьцівыя К. Кундзішу, што і ў ранейшым яго артыкуле, — хаця і ў больш грубых, няпрыстойных формах. Папершае, выліваюцца памыі на рэцэнзэнта зборніка „Угрунь“ у № 225 „Зьвязды“ за 2-X—1927 г. Джугара. „Я ня ведаю“, са злосьцю кажа крытык, „ці пісаў яшчэ хто больш дурныя рэцэнзіі, як гэна, але яна, кажучы шчыра, назвыш усякага глупства. Слоў шмат, а клёку — ні на гарэлы шэлег“… Тон-та які! А клёку хоць адбаўляў ад Кундзіша! І як гэта хапіла ў яго клёку пісаць пра гарэлы шэлег? Вось ужо, папраўдзе, дасканальнае веданьне мовы! У далейшым артыкул перасыпаны падтасоўкамі, скажэньнямі тэксту і, што зусім нізка, проста інсынуацыямі па адрасу поэты. Ці гэта не інсынуацыя, калі крытык піша: „Аўтар ня толькі перастаў лаяць савецкую ўладу, але нават становіцца комсамольцам, ня спыняючыся падаўнейшаму „бурапеніць“. Толькі абставіны сталі некалькі іншымі. Раней біў шыбы, гуляў па бульварах, цяпер-жа стаў хадзіць з сонцам на нажы“. І гэта інсынуацыя ёсьць злоснай выдумкай крытыка, падмацаванай скажэньнем тэксту. Як назваць такую крытыку? Правільнае ацэнку дае артыкулу К. Кундзіша Т. Глыбоцкі на старонках „Савецкай Беларусі“ за 7-1—1928 г. Узяўшы поэму Александровіча „Дванаццаць, якая вельмі добра малюе нам жыцьцё хлапца з сям‘і гарадзкога саматужніка, Кундзіш па ўсіх правілах гэту поэму згвалціў і з гэтага зрабіў вывад, што: 1) Андрэй Александровіч — мешчанін; 2) Андрэй Александровіч — пагромшчык і хуліган; 3) Андрэй Александровіч —
Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/214
Гэта старонка не была вычытаная