праявамі творчасьці праўдзівай сялянскай стыхіі, як стыхіі працоўнай і рэальнай у эпоху пролетарскай дыктатуры.
Дзеля свайго клясава-сялянскага колёрыту займе месца сярод фактараў агульна-пролетарскай культуры і поэзія „нашаніўцаў“.
Які пролетары не зацікавіцца і не захопіцца пекным вершам Янкі Купалы ад часу пачатку яго літаратурнай дзейнасьці:
Я мужык-беларус |
У пісьменьнікаў пасьля-нашаніўскай пары, у пісьменьнікаў, росквіт дзейнасьці каторых прыходзіцца на час пролетарскай рэволюцыі, мотывы творчасьці яшчэ больш збліжаюцца з запатрабаваньнямі пролетарскай культуры. Як быццам, тут новую лінію пачынаюць „Песьні працы“ Ц. Гартнага. Гэтыя песьні працы як нельга больш блізкі настроям пролетарыяту і павінны заняць месца сярод твораў агульна-пролетарскай поэзіі. Калі другая частка роману „Сокі цаліны“ будзе афярована жыцьцю і настрою рэволюцыянэра-рабочага, які вышаў з сялянскай сярэдзіны і, працуючы ў буйным фабрычным горадзе, ня згубіў