яго творчасьці, высунулі ў вызначаны для таго паркамі гістарычна-экономічнага процэсу свой час.
Кожны край мае тых, што апяваюць, |
„Няхай-жа ім будзе Янка Купала“, ― вось як азначае сваё літаратурнае прызваньне-прызначэньне сам поэта.
Купала і Шэўчэнка ― літаратурныя фэномены аднэй і тэй самай катэгорыі.
Ідэя прыраўнаньня паміж Купалам і Шэўчэнкам у літаратурнай крытыцы ня новая. Яна выказвалася крытыкамі ўжо „нашаніўскае“ пары. Зусім выразна яна была выказана ў Антона Навіны, у яго нарыcax „Našy pіeśnіary“. Сустрэнем мы гэтую ідэю і ў польскай крытычнай літаратуры таго часу. У апошні час прыраўнаньне паміж Шэўчэнкам і Купалам робіць у спецыяльным артыкуле на гэту тэму украінскі гісторык літаратуры Лука Люціў у львоўскім украінскім журнале „Літературно-навуковий Вістнік“[1].
Якія-ж маюцца для гэтага прыраўнаньня падставы? Пры аналізе творчасьці Янкі Купалы, прыраўнуючы яе да творчасьці славутага украінскага „бацькі“, можна ўстанавіць глыбокую роднасьць іх паміж сабою.
Пэўна, што ўжо ў першую фазу літаратурнага развою Купалы творчасьць Т. Шэўчэнкі зрабіла на яго моцны ўплыў.
Не бяз рацыі ў сваім першым вершы, афярованым „Памяці Шэўчэнкі“, выдрукаваным у „Жалейцы“, поэта кажа:
Эй, бо песьня кабзарыста |
- ↑ Гл. Prager Presse, 4 Junі 1926.