Сам ён многа меў нядолі.
Крыўды, паніжэньня,
Ды ня здрадзіў-жа ён волі.
Волі і сумленьня.
Дух збудзіў свайму народу
Сваім гучным словам,
Навучыў любіць свабоду,
Родны край і мову.
Яго „бацькам“ ахрысьціла
Памятна Украйна.
Эх, і нам будзь бацькам мілым,
Украінча слаўны.
Плывучы ўдаль, твая песьня,
Гасьцінцам ня вузкім,
Знайшла водгалас пачэсьне
Ў сэрцы беларускім.
|}
І ў другім вершы „Памяці Шэўчэнкі“, выдрукаваным у „Гусьляры“, чытаем:
І к нам тваё слоўца ня раз далятала, |
Сапраўды, поэзія Шэўчэнкі знаходзіла сабе ня раз водгалас у творчасьці беларускага поэты.
Пераклад „думак“ Т. Шэўчэнкі, зроблены Купалам, належыць да найлепшых яго перакладаў. Значны ўплыў з боку поэзіі Т. Шэўчэнкі („Іван Підкова“) можна заўважыць, чытаючы баляду Купалы „Бандароўна“.
Здаецца, што ня толькі ўскосным, але і простым уплывам з боку поэзіі Шэўчэнкі тлумачыцца назва другога па часе выданьня зборніка вершаў Купалы ― „Гусьляр“. Калі першы зборнік „Жалейка“ станавіў сабою як-бы замену і працяг „Дудкі“ і „Смыка“ беларускіх М. Бурачка і, можа быць, „Скрыпкі беларускай“ Цёткі, дык у „Гусьляры“ поэта як-бы проста ўваходзіць на шлях Т. Шэўчэнкі. На Украіне ―