Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/41

Старонка праверана

больш сур‘ёзных заслуг гэтай найвялікшай сілы ў беларускай літаратуры, і зусім справядліва крытыкі называюць Купалу беларускім Шэўчэнкам“[1].

У справе сформаваньня беларускай літаратурнай мовы поэзія Купалы адыграла найважнейшую ролю.

І як жыва цяпер на Украіне памяць аб слаўным украінскім „бацьку“, гэтак і да Янкі Купалы можна аднесьці словы, якія ён сам прысьвячае памяці Ўл. Сыракомлі:

Час патрапіць усё пакрышыць, адалеці,
Путы нават змарнеюць у плесьні, —
Покі-ж будзе душа хоць адна жыць на сьвеце,
Будуць жыці і лірнікаў песьні.


  1. A. Nawіna. „Našy pіeśnіary“, st. 37.